2019-09-16T11:11:47+03:00
КП Беларусь

Уцёкі з СССР у аквалангу, агрэсіўныя беларусы і жоўтыя вазы. Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень

«Камсамолка» прапанавала артысту незвычайны экзамен [фота]
Лявон Вольскі не ведаў, якія менавіта пытанні ўвойдуць у своеасаблівыя экзаменацыйныя білеты ад "Камсамолкі".Лявон Вольскі не ведаў, якія менавіта пытанні ўвойдуць у своеасаблівыя экзаменацыйныя білеты ад "Камсамолкі".Фото: Святослав ЗОРКИЙ
Изменить размер текста:

Напярэдадні вялікага канцэрта 26 кастрычніка, калі Лявон Вольскі з калегамі сыграюць 4 аддзяленні з песень гуртоў «Мроя», N.R.M., Zet і Volski, «Камсамолка» зладзіла рок-зорцы сапраўдны іспыт. На папярэдне перамяшаных картках мы расклалі перад Лявонам пасьянс з пытанняў, якія ён сам задаваў слухачам ва ўласных песнях. Таму развагі музыканта над прамоўленым часам некалькі дзясяткаў гадоў таму атрымліваліся часта вельмі нечаканымі, а варункі, у якіх фармаваўся гэты тэкст, пастаянна змяняліся.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Гэта апошняя песня, якую я напісаў у N.R.M. У ёй - няпэўнасць, што лунае ў паветры, калі нешта негатыўнае адбываецца. А потым зноў перамагае любоў... Наўрад ці дылема «з’ехаць ці не?» стала паўставаць часцей за тузін гадоў з часу напісання песні. Іншая справа, што моладзь ацэньвае сітуацыю прасцей: свет адкрыты - дастаткова валодаць англійскай мовай. У часы майго юнацтва трывала стаяла жалезная заслона. Аднак хапала праектаў, як вырвацца з СССР. Не дужа сур’ёзных, як на сённяшні розум. Мы марылі прабрацца ў вольны свет праз Гімалаі ці Непал. Альбо з аквалангам праз Рыжскую затоку. З латышскімі сябрамі-музыкантамі акурат у дні жнівеньскага путчу 1991-га прыкідвалі: 50/50 - падстрэляць альбо не. І калі не, дык даплывем да Швецыі і ўжо там як разгарнемся…

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Тут стылізацыя адначасова пад рэп і пад развагі юнака, якога, з аднаго боку, не задавальняюць тачкі-спайсы, а з другога - яму бракуе вартых арыенціраў. У Беларусі сучаснікі наогул не бачацца героямі свайго часу, саступаючы гістарычным постацям - для пэўнай часткі людзей гэта, скажам, Каліноўскі і Касцюшка. Аднак яшчэ 30 гадоў таму ўсё выглядала інакш. Бачылі б вы, як на мітынгах глядзелі на Зянона Станіслававіча (Пазняка. - Рэд.)! Захапленне - не тое слова: выглядала, нібы спусціўся нехта з нябёсаў і вяшчае! Дарэчы, у мяне пасля выбараў-2010 пыталі, чаму на плошчы не павёў моладзь за сабой? Маўляў, ты ж герой для іх, а толькі песенькі здольны спяваць, атрымліваецца. Дык я ніколі не лічыў сябе палітычным ці пратэстным лідарам! Ну, хіба ў N.R.M. мы жартавалі: вось, запросяць нас за вялікія грошы выступаць на якімсьці афіцыйным канцэрце, а мы як бабахнем свае самыя-самыя песні - тыя, дзе не эзопава мова, а ўсё ў твар выказана. Але так і не запрасілі. Максімалізм падлеткавы, скажаце, у 40 гадоў? Урэшце, і цяпер здараецца максімалізм (усміхаецца)!

Больш за ўсё, як аказалася, Вольскі ставіць пытанні ў сваім цяперашнім гурце - Volski. Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Больш за ўсё, як аказалася, Вольскі ставіць пытанні ў сваім цяперашнім гурце - Volski.Фото: Святослав ЗОРКИЙ

А з тых, каго я ў розны час бачыў героямі, многія пакінулі ўжо гэты свет, прычым часта - самі. Курт Кабэйн 25 гадоў таму, а за ім - цэлая чарга. Мне не зразумела, чаму так абываецца. Нейкі злом іх напаткаў, крызіс? Той жа Крыс Корнэл, напрыклад. Абсалютна запатрабаваны, з выдатным голасам, шэрагам паспяховых праектаў, а пасля класнага канцэрта яго знайшлі мёртвым. А Чэстар Бэнінгтан з Linkin Park?

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Песня нарадзілася, калі выступ N.R.M. чарговы раз забаранілі пасля званка з нейкага кабінета. Прычым у сярэдзіне нулявых, калі напісаў гэтую рэч, было вельмі ліберальнае канцэртнае заканадаўства: паведамляеш у інтэрнэце, што праводзіцца канцэрт, і ўсё. Больш свабоды, на дзіва, мелі толькі за савецкім часам. Першы менеджар «Мроі» Юрась Мурашка напрыканцы 1980-х мог па тэлефоне лёгка дамовіцца з дырэктарам дома культуры, скажам, у Быхаве на канцэрт. Хаця тэксты нашы не былі залітаваныя (то бок зацверджаныя ў цэнзараў), а значыць, дазволу на выступы мы не мелі. Але той дырэктар разумеў: установа, ды і ён асабіста, атрымае немалы прыбытак, і таму ішоў супраць сістэмы. Цяпер жа можна папросту адмовіць у выдачы гастрольнага пасведчання. Або засведчыць на адмысловай камісіі нізкі мастацкі ўзровень. Гэта ж проста мара - атрымаць такое заключэнне, як гурт Dzeciuki! Ці Зміцер Вайцюшкевіч, які хацеў у Доме Масквы правесці канцэрт з праграмай на вершы Маякоўскага, а яму напісалі нешта кшталту заклікаў да экстрэмізму! Усё гэта будучыя экспанаты музея гісторыі беларускага рока - тыя заключэнні трэба заламінаваць і ў рамку павесіць.

Пытанні з часоў гурта "Мроя" па іроніі лёсу Лявон выцягнуў апошнімі. Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Пытанні з часоў гурта "Мроя" па іроніі лёсу Лявон выцягнуў апошнімі.Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Не ведаю, ці змяніліся за гэтыя гады чыноўнікі. Цяпер там відавочна прынамсі дзве сур'ёзныя плыні - лібералы і тыя, хто марыць пра вяртанне ў СССР. А далей - як хіснецца ўнутраны маятнік. Вось нібыта ўсё добра, і раптам у Тураве, куды мяне запрашалі выступіць на свяце птушак, мясцовыя ўлады сталі сцяной: хто заўгодна, толькі не гэты артыст! Урэшце, песня не толькі пра чыноўнікаў - яны проста ваяўнічы авангард часткі людзей з пэўным разуменнем светабудовы. Таму і асацыяцыя са Сталінградам. Вобраз, дарэчы, з’явіўся, калі на нейкім з фестываляў «Басовішча» на Беласточчыне N.R.M. жылі ў мастака Лёніка Тарасевіча. Па тэлевізары пабачылі, як нямецкі рэпер начытваў: Stalingrad, Stalingrad, Deutschland Katastrophen-Staat. Я запомніў, а з часам скарыстаўся вобразам.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Відаць, аўтар хацеў сказаць: мы заслужылі тое, што маем (усміхаецца). А беларускае «хай будзе ўсё, як будзе», усю гэтую памяркоўнасць, лічу вельмі штучнымі - гэткім нацыянальным ходам, каб выйграць час. Тое звязана з нашай гісторыяй - стагоддзямі то войны, то паўзучая паланізацыя, то імперыя Расійская, то яшчэ нейкі ўціск. Вось і трэба было дзейнічаць асцярожна. Бо мне падаецца, што беларусы насамрэч даволі агрэсіўны народ.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Тут пытанняў на цэлае інтэрв’ю (смяецца)! У жыцці з вышыняў дадзена тое, чаго нельга губляць, а варыянтаў усё гэта страціць хапае. Пры гэтым другі шанц бывае рэдка, і тое - калі добра ўкладзешся для сасуда кармы. Як у мяне? Мяркую, што ў творчасці нічога не згубіў: усё працягваецца, пішацца. І не толькі песні, але і карціны, напрыклад.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Усё ў Беларусі мае як мінімум два варыянты: Каляды, Новы год, Вялікдзень... Вось і горад у школе быў «Родиной», а значна пазней стаў «Радзімай». У мяне з Мінскам складаліся розныя стасункі. Паколькі я сам адсюль, на маіх вачах ён адначасова знішчаўся і разбудоўваўся. У юнацтве не прымаў сталінскую архітэктуру праспекта [Незалежнасці], лічыў, што вось Манхэтан ці Стакгольм - гэта па-сапраўднаму. А пасля стаў лічыць праспект нашым здабыткам, асабліва калі на ім столькі «цікавага» збудавалі. Гадоў дзесяць таму, калі не было яшчэ ні Кастрычніцкай, ні Зыбіцкай, у іншагародніх студэнтаў спыталіся, дзе самае прыгожае месца ў Мінску. Самы папулярны адказ - Няміга. А для мяне там - гармідар суцэльны, архітэктурнае злачынства! Урэшце, нехта прыйдзе да новабуда на Кастрычніцкай плошчы і скажа: «Дык прыгожы будынак!» Таму «што будзе з горадам», я не ведаю. І хочацца парадавацца, што ёсць актыўныя жыхары пэўных кварталаў, якія змагаюцца супраць ушчыльненняў. Але дзве траціны іх суседзяў напэўна і пераехалі б у камфартабельнае жытло ў горадзе-спадарожніку.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Песня пра сумнае жыццёвае назіранне, калі ў пэўным веку шмат блізкіх людзей ужо сышлі з гэтага свету, а ты іх пазнаеш у падобных да іх знешне людзях: хочаш падысці павітацца, але разумееш - гэта не той чалавек. А наконт «мы ўсе былі - не былі» адносна творчасці я не ведаю, як мераць гэты ўнёсак: альбомамі, канцэртамі? Музыка ж - мастацтва эфемернае. Калі тысяча чалавек ці дзве прыйшлі на канцэрт - гэта поспех?

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Сябры - хто дзе. Мне заўжды падавалася, што я даволі кампанейскі чалавек, але практычна з усімі, з кім напрыканцы 1990-х - пачатку 2000-х рабілі праекты, няма кантактаў. А сяброўства ў фэсбукаўскім разуменні мне не блізкае. Раней мог завіснуць на сваёй замарожанай цяпер старонцы, глядзець, што робяць нібыта сябры. Цяпер гэтым не займаюся - хапае афіцыйнай старонкі. «Навошта гэты вечны бой»? Мо таму, што не пакідаюць варыянтаў. Хоць я па натуры - не змагар і не ваяр, але ўмовы такія, што даводзіцца. Праўда, на тэксты, якія могуць крытыкаваць ці быць саркастычнымі, можна не рэагаваць, а можна - прымаць меры. У нас больш любяць другі варыянт. А чаму «гніе альбо гарыць»? Бо тарфянікі наўкол! Ім уласцівыя абодва працэсы (смяецца).

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Спадзяюся, у нейкім добрым свеце, зіхоткім і вельмі цёплым.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Памятаю ўражанне пра гэты дуумвірат са школы. Пра яго ведаюць усе, але ў тэксты ніхто толкам не ўчытваўся. Не дзіва: у мяне, скажам, беларуская мова з 5-га класа па ўзроўні выкладання нагадвала «Спевы». Да 4-га класа была добрая настаўніца, а ў 5-м прыйшла іншая, якая выказвалася прыкладна так: «Броўка - паганы паэт. Але «Пахне чабор» - нічога сабе верш». І стану я чытаць таго Броўку і ўсіх іх пасля такой рэкламы? Не кажучы ўжо пра культывацыю пяці лыжак заціркі і ўсёй беларускай галоты ды бядоты, вясковай тэмы. Большасць маіх пагодкаў (другое пакаленне гарадскіх жыхароў, чые бацькі пераехалі з вёсак) марылі як найхутчэй забыцца на сваё паходжанне. А ў меншасці, як у мяне, і наогул не было ніякай вёскі. Карацей, тады было дастаткова адказаць на пару пытанняў у рэчышчы «Колас і Купала - наша ўсё!», атрымаўшы сваю чацвёрку ці тройку. У мяне якраз і былі такія балы па мове і літаратуры, хоць я быў з часткова беларускамоўнай сям’і, па-беларуску размаўляў.

Некаторыя з песень, чые тэксты сталі крыніцай для пытанняў гэтага інтэрв'ю, прагучаць на канцэрце ў Мінску 26 кастрычніка. Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Некаторыя з песень, чые тэксты сталі крыніцай для пытанняў гэтага інтэрв'ю, прагучаць на канцэрце ў Мінску 26 кастрычніка.Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Цяпер, відаць, светапогляд змяніўся. Стаяць жа чэргі па аўтографы да Марціновіча і Бахарэвіча. І справа ж не ў піяры - само натуральным чынам складаецца. У нас таксама ёсць іх кнігі - самі купляем, не просім у падарунак. Тых жа «Сабакаў Еўропы». Хаця адну папрасіў у Бахарэвіча, каб скінуў (смяецца).

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- У нас па адказы на сакраментальныя пытанні часта звяртаюцца да людзей культуры. Мо таму, што палітычныя лідары за чвэрць стагоддзя страцілі вагу. І тыя, што прыходзяць ім на змену, таксама яе не займелі. А ў культуры - збольшага аўтарытэтныя асобы, гатовыя да размовы. Урэшце, ведаю па тых пытаннях, якія мне задаюць у сеціве, што не заўсёды знойдзеш адказ. Вось як адказаць на пытанне: «Што рабіць?» Я не ведаю. З’язджайце! Альбо не. Мо неяк напішу ўслед за Чарнышэўскім фаліянт з адказамі. А песня - стылізаваная: яе герою крыху за трыццаць, ён ужо ўвайшоў у сістэму, а ў яго першы сур’ёзны аблом. Разлічваў, скажам, што будуць плаціць па 500, а тут раз - і крызіс.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Адказ просты: можа быць. Падаецца, ты можаш і фільм зняць, і песні напісаць, а тое ніхто не заўважае, не глядзіць. Не слухае. Не суперажывае. Ёсць нагода для роспачы. Прыходзяць часта такія думкі: а можа, кінуць усё гэта, нічым не займацца. І зноў прыходзім да таго, з чаго пачалі: «Да болю ты гэтую любіш зямлю і ціха скуголіш: «Што я тут раблю?»

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- На той час, 1995 год, быў нейкі шок ад таго, што адбываецца. Людзі культуры збіраліся па кухнях, дзе толькі і гучала: «Што ж гэта? Што далей?» Нацыя сёння адказвае, што нібыта усё нармальна. Дамы будуюцца, усё прыгожа, жоўтыя вазы на праспекце стаяць, стала чыста, а ў 1990-я было брудна, так. Дзівіць адно: начальства ў горада змяняецца, а густ усё не прыходзіць. Адкуль такія крытэрыі? Дзе яны гэта знаходзяць? У Берліне ці хаця б у Варшаве яны былі?

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Адчуванне, што нешта скрадзена, часта ўзнікае. Але ж мы мусім быць трошачкі будыстамі. Гэта яшчэ і нейкае выпрабаванне. Праз яго, дарэчы, не ўсе прайшлі. Многія чыста фізічна не вытрымалі пастаяннага ўціску розных абставін, бо думалі, што ўсё стане нашым. Я таксама пра гэта пісаў: «Мы закрычым «На абардаж!», і гэты горад будзе наш!» А атрымалася інакш: мы мала на што ўплываем. Якраз з гэтай часткі людзей многія з’ехалі. Пасля пра некага даведваешся, што ён ці яна ў Расіі, у Штатах, у Велікабрытаніі. Так што тут пытанні рытарычныя нібыта, але і праўда ж пытанні: дык мой свет - ці не, мой край - ці не? У вёску прыязджаеш - так, быццам бы мой. А калі падатак на зямлю не заплаціш? Адразу пытанне… (Смяецца.)

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Вось тут адказ не адрозніваецца ад класіка: беларусы. Толькі тагачасныя класікі сваімі вершамі-маніфестамі працавалі на тое, каб намі кіравалі не чужынцы, а беларусы. Гэта спраўдзілася. Іншая справа, што доўгі час працягвалася, свядома ці не, каланіяльная палітыка. Вось і па сёння цягнецца адмаўленне ад Касцюшкі, Каліноўскага. Любая нацыя такога героя, як Касцюшка, далучыла б да свайго пантэона. А ў нас што да паўстанцаў, што да князёў стаўленне такое: «Кажаце ваш? Ну дык і забірайце!» Таму тут зноў варта трохі будызму дадаць: усё павінна перамалоцца, гэта натуральна.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Ёсць адчуванне, што аўтар увесь час чакае, каб нехта прыйшоў, дапамог. Маўляў, рабіце мне, каб было добра, - досыць непрыемны персанаж. А анёл... Анёл мусіць вярнуцца.

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Гэта супольная творчасць - ці то мы з Уладзем Давыдоўскім разам напісалі гэты тэкст, ці то ён нават збольшага. Дакладна не памятаю. Наогул жа, песня антысталінская. Тады злачынцы былі яшчэ жывыя, і мы праглі прыцягнуць іх да адказнасці. Памятаю, як «мроеўцы» былі на Дзядах у Курапатах у 1988-м - гэта быў першы сур’ёзны разгон. Але цалкам на пытанні з тэксту адказу няма. Ніхто нічога не верне, відаць. Зноў жа патрэбен той самы белакрылы анёл, каб не вярнуць жыццё, «абарванае стрэлам», а хаця б раскрыць архівы, вярнуць імёны...

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы". Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Лявон Вольскі адказаў на пытанні са сваіх песень у інтэрв'ю "Камсамолцы".Фото: Святослав ЗОРКИЙ

- Рыфма так сабе. А мяжа адкуль? Не выпускалі нікога нікуды - жалезная заслона. Ну а калі падключыць філасофскія крытэрыі, дык ёсць, вядома, пэўныя межы чалавека, якія варта пераадольваць і ўздымацца над сабой, каб ісці далей.

Ні адно з пытанняў артыст не пакінуў без адказу. Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Ні адно з пытанняў артыст не пакінуў без адказу.Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Рэзюмэ ад Вольскага

- Многія пытанні рытарычныя. Назадаваў іх у свой час, а яны так неспадзявана да мяне прыйшлі рыкашэтам. Але па агульным уражанні чалавек хоча, каб да яго прыйшлі, вызвалілі, далі свабоду, каб анёл прыляцеў. Узрост - гадоў сямнаццаць. Аднак пытанні ўсё ж вырваныя з кантэксту песні. Без яго нейкі непрыемны персанаж атрымліваецца. Нават калі ўявіць тэксты, выкладзеныя на паперы, - усё роўна не будзе таго ж сэнсу, як у песні. Варта дадаць каментарый псіхолага (смяецца). Але на канцэрце на ўсё адкажам кампетэнтна!

"Камсамолка" задала артысту 18 пытанняў з песень на яго ж словы. Фото: Святослав ЗОРКИЙ

"Камсамолка" задала артысту 18 пытанняў з песень на яго ж словы.Фото: Святослав ЗОРКИЙ

ДАРЭЧЫ

Лявон Вольскі праспявае песні чатырох гуртоў

- Калі палічыць лічбы на афішы канцэрта («Мроі» 35 гадоў, N.R.M. - 25, Zet - 20, Volski - 5. - Ред.), дык атрымліваецца 85. У нашага пракатчыка нават была ідэя шокавай рэкламы «Вольскі - 85». Але я быў супраць. Праўда, прыгнёту лічбаў не адчуваю. На шчасце, добра памятаю, што і пры якіх абставінах стваралася.

Вольскі прызнаўся, што ў лірычным героі, што задае пытанні ў яго песнях, сябе ён не пазнае. Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Вольскі прызнаўся, што ў лірычным героі, што задае пытанні ў яго песнях, сябе ён не пазнае.Фото: Святослав ЗОРКИЙ

У «Мроі», напрыклад, ставала юнацкага максімалізму і абсурду. Нам было па 15 - 16 гадоў - не дзіва, што многае не адпавядае цяперашнім жыццёвым рэаліям. Калі з'явіўся праект «Крамбамбуля», мяне папікалі радкамі пра «песень рэстаранны варыянт». Але ж гэта не надта ўсур'ёз стваралася: мы ўтрох пісалі гэты маніфест проста таму, што напрыканцы 1980-х было модна пісаць маніфесты. Таму сённяшні пераклад на ўкраінскую, якую зрабіў Сяргей Жадан для гурта «Жадан і сабакі», наадварот, больш паэтычны: там няма заклікаў, усё адаптавана да нашага часу. Наогул, да песень мы тады часцяком ставіліся як да расходнага матэрыялу: напісалі, сыгралі, не спадабалася - выкінулі. А здаралася, доўга рэпеціравалі, а на публіку ні разу і не сыгралі.

Білеты "Камсамолка" падрыхтавала загадзя, але Вольскага пра іх змест не папярэджвала. Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Білеты "Камсамолка" падрыхтавала загадзя, але Вольскага пра іх змест не папярэджвала.Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Гурт N.R.M. граў у той плённы для сусветнай музыкі час у 1990-я - пачатку 2000-х, калі з'яўляліся новыя гурты, была выдатная рэінкарнацыя Red Hot Chili Peppers, выдатныя былі Rage Against The Machine. Таму і N.R.M. меў і першае, і другое дыханне. Відаць, нешта адновіцца да канцэрта з рэпертуара гурта. Урэшце, не так даўно з сумнай нагоды сыходу Міхала Анемпадыстава мы сыгралі «25, 26, 27» на яго словы - мо і не самую папулярную рэч, але...

Я і дагэтуль адмаўляюся ад удзелу ў гурце Zet (у свой час Вольскі сцвярджаў, што носіць шнуры ў гэтай загадкавай фармацыі. - Рэд.). Але, наколькі мне вядома, белыя маскі, у якіх выступае каманда, здымацца не будуць. Гурт «Крамбамбуля», што на знак расстання з мінулым выкінуў неяк футра колеру далматына, для гэтых хлопцаў прыкладам не стаў.

А да часоў гурта Volski аказалася, што можна больш паэтычна і асэнсавана пісаць тэксты. Цяпер, бывае, на старое зірнеш і зразумееш: дык вось пра што тая песня! І якраз пра песні апошніх гадоў можна з пэўнымі агаворкамі казаць, што яны маюць дачыненне да паэзіі. «Чужы», напрыклад. Урэшце, каб гэта быў верш, пісаў бы яго больш авангардна…

Пытанні Вольскага для Вольскага мы адшукалі ў песнях гуртоў "Мроя", N.R.M., Zet i Volski. Фото: Святослав ЗОРКИЙ

Пытанні Вольскага для Вольскага мы адшукалі ў песнях гуртоў "Мроя", N.R.M., Zet i Volski.Фото: Святослав ЗОРКИЙ

НЕ ПРАПУСЦІЦЕ!

26 кастрычніка ў Prime Hall Лявон Вольскі дае канцэрт «Мелодыі і рытмы беларускай эстрады» ў чатырох аддзяленнях. Спявак выканае песні сёлетніх гуртоў-юбіляраў «Мроя» (35 гадоў), N.R.M. (25), Zet (20) і Volski (5), дзе адыграў значную ролю. Пачатак а 18-й. Кошт білетаў - 30 - 65 рублёў.

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ

«Понял, что Богушевич – это гангста-рэп! А раньше хотел отбросить советский «беллит»

С известным музыкантом Лявоном Вольским, который записал альбом на стихи белорусских поэтов-классиков, мы говорили о том, как в нем проснулась любовь к родной литературе, и как заинтересовать ею современных школьников (читать далее)

«Выходзьце, вы што, айцішнікі?». Лявон Вольский на секретном концерте объяснил, о чем его «Русская песня»

Интимное, по определению артиста, выступление было подарком поклонникам, которые поддержали выход его нового альбома «Гравітацыя» в рамках краудфандинга (читать далее)

Лявон Вольский поет песню легендарного ансамбля "Песняры" в проекте "Комсомолки"

«Песнярам» - 50! Звезды спели любимые хиты, а «Комсомолка» нашла последнюю запись Мулявина. 11 роликов и неизвестная запись вошли в медиаоткрытку от нашей газеты и самых популярных белорусских артистов (читать далее)

ИСТОЧНИК KP.RU

Понравился материал?

Подпишитесь на еженедельную рассылку, чтобы не пропустить интересные материалы:

Нажимая кнопку «подписаться», вы даете свое согласие на обработку, хранение и распространение персональных данных

 
Читайте также